статыстыка наведванняў
індэкс цытавання
|
Папулярныя звароты
Ці аднолькавая колькасць гадзін адводзіцца на вывучэнне рускай і беларускай моў у V – ХІ класах?
Ці аднолькавая колькасць гадзін адводзіцца на вывучэнне рускай і беларускай моў у V – ХІ класах?больш падрабязна.../згарнуцьЗгодна з Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 241 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі») прадугледжана аднолькавая колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Русский язык». Розная колькасць гадзін назіраецца толькі ў Х-ХІ класах гімназій, ліцэяў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для філалагічнага напрамку. Калі вучэбны прадмет «Беларуская мова» выбраны вучнямі ў якасці прыярытэтнага, то на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне рускай мовы – 1 гадзіна. І наадварот, калі вучэбны прадмет «Русский язык» выбраны ў якасці прыярытэтнага, то на яго вывучэнне адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне беларускай мовы – 1 гадзіна. Больш падрабязная інфармацыя па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і колькасці вучэбных гадзін на тыдзень па класах змешчана ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Русский язык» і «Русская литература» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе.
Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў?
Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў? больш падрабязна.../згарнуцьУ адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыцяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў агульная сярэдняй адукацыі кіраўнік пры ўзаемадзеянні з папячыцельскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў. Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове шляхам пералічэння сродкаў на разліковы рахунак установы адукацыі. Пералічэнне сродкаў ажыцяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.
Ці існуе ў Беларусі афіцыйнае паняцце “школьная форма”?
Ці існуе ў Беларусі афіцыйнае паняцце “школьная форма”?больш падрабязна.../згарнуцьПаняцці “школьная форма” (ў значэнні “аднолькавая для ўсіх навучэнцаў”) няма. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўведзены дзелавы стыль адзення – строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання навучэнцамі вучэбных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Увядзенне дзелавога стылю адзення прадугледжвае выхаванне пачуцця этыкету ў падрастаючага пакалення, уменне ранжыраваць вопратку на розныя стылі і разумець значэнне па яе ўжыванні.
Да камплекту школьнага адзення прад’яўлены пэўныя патрабаванні. Ён павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды. Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.
Якія дзённікі навучэнцаў дазволена выкарыстоўваць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі?
Якія дзённікі навучэнцаў дазволена выкарыстоўваць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі? больш падрабязна.../згарнуцьУ 2021/2022 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапускаюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі друкарнямі. Галоўнае патрабаванне – гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзённікаў навучэнцаў у адукацыйным працэсе няма.
225062 Брестская обл., Каменецкий район, аг. Дмитровичи, ул. Школьная д.2
тел. (факс) 8(01631)59235
электронная почта dmitrovichi@kamenec.edu.by
Свидетельство о государственной регистрации от 27.09.2024 г. № 2142439780
|